Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
13 красавіка 2018 года ў г. Санкт-Пецярбургу беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкам У.П. прыняла ўдзел у рабоце сорак сёмага пленарнага пасяджэння Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД.

Асноўная тэма пасяджэння – «Міжкультурны дыялог краін Садружнасці: стан, перспектывы і прававое забеспячэнне» – прысвечана Году культуры ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
У рамках мерапрыемства намеснік старшыні Пастаяннай камісіі МПА СНД па навуцы і адукацыі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Марзалюк І.А. прадставіў праекты мадэльных законаў «Аб экспертызе і экспертнай дзейнасці», «Аб дашкольнай адукацыі», а таксама праект рэкамендацый «Аб атэстацыі навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі».
Старшыня Пастаяннай камісіі МПА СНД па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Цупрык Л.А. далажыў парламентарыям краін Садружнасці аб праектах мадэльных законаў «Аб дзяржаўнай грамадзянскай і муніцыпальнай службе» і «Аб дакументах стратэгічнага прагназавання і планавання».
Акрамя таго, на сорак сёмым пленарным пасяджэнні МПА СНД быў разгледжаны праект мадэльнага Кодэкса аб культуры для дзяржаў – удзельніц СНД, асновай для распрацоўкі якога паслужыў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры.
У склад парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь увайшлі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Базанаў У.А., Багдановіч А.В., Корж І.А., Марзалюк І.А. і Цупрык Л.А.