Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.11.2018

13 лістапада 2018 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве.

На пасяджэнні, якое праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Гуйвік Н.В., разгледжаны ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці», а таксама абмеркаваны прапановы па законапраекце, выказаныя шэрагам зацікаўленых да ўнясення яго ў Палату прадстаўнікоў і не ўлічаныя ў ім.


Пасяджэнне праходзіла ў пашыраным складзе. У ім прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Цацоха А.У., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Беларускай натарыяльнай палаты, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Прынята рашэнне прадоўжыць работу па падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў першым чытанні.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць