Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.11.2018

13 лістапада 2018 года пад старшынствам Т.П.Кананчук прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У ходзе пасяджэння разгледжаны ход падрыхтоўкі да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе» і да другога чытання — праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы». Дэпутаты Навумчык А.А. і Васількоў М.А., адказныя за падрыхтоўку дадзеных законапраектаў, праінфармавалі членаў Пастаяннай камісіі аб стане іх гатоўнасці да разгляду і тэрмінах разгляду законапраектаў у адпаведнасці з графікам падрыхтоўкі пытанняў пастаяннымі камісіямі для разгляду на пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

На пасяджэнні разгледжаны шэраг законапраектаў, якія паступілі з іншых пастаянных камісій. Так, дэпутаты абмеркавалі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін», «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека».

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне актывізаваць працу, накіраваную на дапрацоўку законапраектаў, і пры неабходнасці накіраваць прапановы па іх удасканаленні у адпаведныя камісіі Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні былі разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць