13.02.2017

13 лютага 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей».

У пасяджэнні, якое прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні камісіі Курсевіч В.В., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Курсевіч В.В., Макарына-Кібак Л.Э., Невар І.Л., Старавойтаў А.Г., намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Румак А.А., спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Члены рабочай групы разгледзелі папраўку дэпутата Курсевіча В.В., а таксама заўвагі і прапановы Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці і экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі, якія паступілі па законапраекце. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі пасяджэння ўдзялілі пытанням, якія тычацца назначэння, памераў і ўмоў выплаты дапамог па цяжарнасці і родам і па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.


Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць