Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.05.2019

13 мая 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці».

У пасяджэнні, якое праходзіла пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Міско М.У., прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Беларускай натарыяльнай палаты, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


 

Удзельнікі пасяджэнні абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па асобных палажэннях дапрацаванага законапраекта ў ходзе яго ўзгаднення.

Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе прадоўжана.





 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць