13.08.2019

13 жніўня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Кананчук Т.П., прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Улаховіч М.Д., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Якубовіч Т.Р., намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Ласута Г.Ф., начальнік упраўлення прававога забеспячэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Шабайлава В.У., начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Турчын Д.М., першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Сіўчак В.Д., галоўны юрыст упраўлення прававога забеспячэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Гайдучонак А.У., намеснік начальніка ўпраўлення заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы і праваахоўнай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Ліпскі В.А., намеснік начальніка ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Савановіч М.А., саветнік-кансультант галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Ажгірэвіч І.В., загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Мацукевіч М.П.


 

На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, разгледжаны заўвагі і прапановы, якія тычацца:

механізма рэалізацыі права органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду ўручаць (накіроўваць) прапановы аб прыпыненні эксплуатацыі грамадзянамі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, абсталявання і іншых прыстасаванняў у выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства, якія ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва;

падставы для вынясення прапаноў аб прыпыненні эксплуатацыі грамадзянамі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, абсталявання і іншых прыстасаванняў у выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства, якія ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва;

тэрмінаў выканання грамадзянамі і наступства нездзяйснення прапаноў аб прыпыненні эксплуатацыі грамадзянамі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, абсталявання і іншых прыстасаванняў у выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства, якія ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва;

магчымасці абскарджання прапаноў аб прыпыненні эксплуатацыі грамадзянамі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, абсталявання і іншых прыстасаванняў у выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства, якія ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва;

шэрага другіх аспектаў, якія закранаюць правы і законныя інтарэсы грамадзян.

Па разгледжаных пытаннях выпрацаваны канкрэтныя змяненні ў законапраект, якія прапанавана разгледзець на пасяджэнні Пастаяннай камісіі.

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць