14.02.2017

14 лютага 2017 года адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіча А.М. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Фіёнай Гіб.

У ходзе сустрэчы А.М.Наумовіч праінфармаваў госцю аб дзейнасці ўзначальваемай ім рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання.


Бакі абмяняліся меркаваннямі па пытанні прымянення выключнай меры пакарання як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў іншых краінах свету і дамовіліся прапрацаваць магчымасць правядзення сумесных мерапрыемстваў па названай тэматыцы.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць