14.02.2017

14 лютага 2017 года пад кіраўніцтвам Т.П.Кананчук адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь Ласута Г.Ф. і намеснік начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь Асташка Р.А., якія азнаёмілі дэпутатаў з асноўнымі палажэннямі Пагаднення аб інфармацыйным узаемадзеянні дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях перамяшчэння радыеактыўных крыніц. Было адзначана, што мэтай Пагаднення з’яўляецца забеспячэнне інфармацыйнага ўзаемадзеяння і кантролю за перамяшчэннем радыеактыўных крыніц найвышэйшай і высокай небяспекі, а таксама супрацьдзеянне іх незаконнаму абароту.


У сваю чаргу, дэпутат Улаховіч М.Д. праінфармаваў аб ходзе падрыхтоўкі да разгляду законапраекта аб ратыфікацыі гэтага дакумента. Дэпутаты вырашылі рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў прыняць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб інфармацыйным узаемадзеянні дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях перамяшчэння радыеактыўных крыніц».


Таксама была заслухана інфармацыя аб ходзе падрыхтоўкі да разгляду праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», якім прапануюцца змяненні ў законы Рэспублікі Беларусь «Аб чыгуначным транспарце», «Аб меліярацыі земляў», Кодэкс унутранага воднага транспарту Рэспублікі Беларусь, Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі ў мэтах прывядзення ў адпаведнасць з Лясным кодэксам.


Акрамя таго, членамі камісіі былі разгледжаны законапраекты, што паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, i прыняты адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць