Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


14.02.2019

14 лютага 2019 г. пад старшынствам Ю.I.Дарагакупца адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву, у якім прынялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі, начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Брэзоўская Віялета Віктараўна, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе пасяджэння дэпутаты разгледзелі Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2019 г. № 2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

В.В.Брэзоўская праінфармавала членаў камісіі пра мэты выдання названага Дэкрэта. У прыватнасці, Дэкрэт прадугледжвае карэкціроўку дэкрэтаў ад 17 снежня 2002 года № 28 і ад 18 кастрычніка 2007 году № 4, якія рэгулююць вытворчасць, абарот і спажыванне тытунёвых вырабаў.

Асноўнай мэтай Дэкрэта з'яўляюцца паслядоўнае абмежаванне даступнасці тытунёвых вырабаў, прадухіленне негатыўнага ўплыву курэння на стан здароўя насельніцтва.

Дэкрэтам прадугледжана заканадаўчае ўрэгуляванне вытворчасці, абароту і выкарыстання электронных сістэм курэння, а таксама прыладаў, якія выкарыстоўваюцца для награвання тытуню без яго гарэння або тлення — сістэм для спажывання тытуню.

Устанаўліваецца, што на такія сістэмы будуць распаўсюджвацца асобныя прававыя нормы, якія дзейнічаюць у дачыненні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвых вырабаў.

У Дэкрэце замацоўваецца пашырэнне пераліку месцаў, у якіх цалкам забараняецца курэнне.

Дэкрэтам таксама прадугледжваецца ўвядзенне забароны на выкарыстанне на шыльдах гандлёвых аб'ектаў слоў, тоесных або падобных з найменнем відаў тытунёвых вырабаў. З 1 студзеня 2020 года ўводзяцца патрабаванні да продажу ў крамах, якія маюць гандлёвую плошчу больш за 1000 кв.м, тытунёвых вырабаў, сістэм для спажывання тытуню, электронных сістэм курэння і вадкасцяў для іх толькі праз таварныя аддзелы. З 1 студзеня 2022 года ўводзіцца забарона на выкарыстанне для захоўвання і продажу тытунёвых вырабаў у крамах і павільёнах абсталявання, якое размяшчаецца над кантрольна-касавымі вузламі.

Прадстаўнік Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь падрабязна адказала на пытанні дэпутатаў, якія тычацца практычнага прымянення Дэкрэта.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне падтрымаць дадзены Дэкрэт і рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў прыняць яго да ведама.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць