14.02.2019

14 лютага 2019 года адбылося сумеснае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі ўпершыню сустрэліся ў такім фармаце для абмеркавання актуальных пытанняў развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з парламентамі замежных дзяржаў і міжнароднымі парламенцкімі арганізацыямі.

У сваім выступленні старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І. адзначыў, што Парламент Рэспублікі Беларусь актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні і правядзенні знешняй палітыкі дзяржавы.


Ён спыніўся на асноўных задачах і напрамках работы дэпутацкага корпуса ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях.

Была адзначана важная роля парламентарыяў Рэспублікі Беларусь ва ўмацаванні беларуска-расійскіх адносін, пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з партнёрамі па СНД, абмеркаванні праблемных пытанняў еўразійскай інтэграцыі.

У дачыненні да ўзаемадзеяння з еўрапейскімі парламенцкімі структурамі асаблівая ўвага была нададзена развіццю кантактаў з Еўрапейскім парламентам, рабоце дэпутатаў у Парламенцкай асамблеі АБСЕ, парламенцкім вымярэнні Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы, пашырэнню дыялогу з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы, Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора, Паўночным саветам, Парламенцкай асамблеяй Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва і іншымі арганізацыямі.

Ён звярнуў увагу на неабходнасць працягу працы па прасоўванні ініцыятывы Кіраўніка дзяржавы па запуску новага Хельсінкскага працэсу для ўмацавання ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў рэгіёне АБСЕ.

В.І.Варанецкі выказаў перакананасць, што беларускі Парламент павінен больш актыўна прысутнічаць на міжнароднай арэне, пашыраць кантакты ў мэтах прасоўвання нацыянальных інтарэсаў, умацавання магутнасці нашай краіны і павышэння яе міжнароднага аўтарытэту.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рахманаў С.К. выказаў прапановы па арганізацыі дзейнасці рабочых груп, якія былі створаны ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь для ажыццяўлення кантактаў, развіцця і ўмацавання сувязей з 78 парламентамі замежных дзяржаў. Парламентарыі абмеркавалі праект Палажэння аб рабочых групах і дэлегацыях Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Прынята рашэнне дапрацаваць праект Палажэння з улікам выказаных заўваг і прапаноў і ўнесці на зацвярджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў і Прэзідыума Савета Рэспублікі.

У сумесным пасяджэнні прыняў удзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Шастакоў Я.А., які выступіў з інфармацыяй па актуальных пытаннях міжнародных адносін.

Парламентарыі абмяняліся думкамі па падрыхтоўцы і правядзенні ключавых мерапрыемстваў міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў 2019 годзе, а таксама выказаліся за працяг практыкі правядзення сумесных пасяджэнняў камiсiй палат Парламента Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах.


Навіны па тэме міжнародных справах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць