Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


14.02.2020

14 лютага 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Нікалайкіна В.П. і намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Гайдук А.В. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, першы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лёгкі П.Н., першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Несцяровіч С.А., Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Эйсмант І.М., Старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Маркаў М.С., іншыя прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, работнікі Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У ходзе работы былі разгледжаны прапановы па законапраекце дэпутата Палаты прадстаўнікоў Давыдзька Г.Б., якія датычацца пытанняў рэкламы ў прадукцыі замежных тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі.

Праца над дакументам будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць