Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


14.05.2019

14 мая 2019 года у Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (па пытаннях судовай абароны зацікаўленых асоб у загадным вядзенні).

У пасяджэнні, якое вёў намеснiк старшынi Пастаяннай камісіі Місько М.У., прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублiкi.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы па законапраекце, выказаныя Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь i Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, абмяркоўвалася пытанне аб мэтазгоднасці ўнясення змяненняў у артыкул 398 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у мэтах вызначэння зместу пярэчанняў супраць заяўленых патрабаванняў спагнанніка, якiя падаюцца даўжніком ў загадным вядзенні.

Работа над законапраектам будзе працягнута.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць