Рус Бел En
14.01.2020

14 студзеня 2020 года пад старшынствам Белаконева А.А. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.

На пасяджэнні быў разгледжаны ход падрыхтоўкі праектаў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных» (другое чытанне), «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў» (другое чытанне), «Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (першае чытанне), «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці» (першае чытанне), «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх» (першае чытанне), «Аб змяненні кодэксаў» (першае чытанне), які знаходзіцца ў камісіі, да разгляду іх на другой сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Дэпутаты таксама разгледзелі законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў для прадстаўлення заўваг і прапаноў, падрыхтоўкі паправак, абмеркавалі іншыя пытанні дзейнасці камісіі.



 


Навіны па тэме нацыянальнай бяспецы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць