Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


16.09.2019

14 верасня 2019 года Cтаршыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 95-годдзю Ушацкага раёна.

Знамянальным пачаткам дадзеных мерапрыемстваў стала адкрыццё ў г.п. Ушачы пасля завяршэння капітальнага рамонту і мадэрнізацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 3».


Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў упэўненасць у тым, што дзеці тут будуць атрымліваць толькі пазітыўныя эмоцыі і годнае выхаванне. Пры гэтым было адзначана, што гэта далёка не апошні ўклад у скарбонку добрых спраў гарадскога пасёлка, паколькі пытанні падтрымкі насельніцтва, развіцця сацыяльнай інфраструктуры зʼяўляюцца прыярытэтнымі і для мясцовых уладаў, і для дэпутацкага корпуса.


Выступаючы на ўрачыстым сходзе перад жыхарамі г.п. Ушачы У.П.Андрэйчанка павіншаваў іх з выдатным юбілеем і дасягнутымі поспехамі ў развіцці сваёй малой радзімы, падзякаваў за карпатлівую працу, прымнажэнне багацця роднага краю і пажадаў усім дастатку, міру і працвітання.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць