Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


15.10.2018

15 кастрычніка 2018 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве.

На пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Гуйвік Н.В., дэпутаты разгледзелі бягучыя пытанні дзейнасці камісіі, у прыватнасці:

абмеркавалі пытанне аб праблемах ў сферы будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і сувязі Рэспублікі Беларусь (у мэтах фарміравання пытанняў Ураду ў рамках сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, якое адбудзецца 31 кастрычніка 2018 года);


 

азнаёміліся з запрашэннем Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь прыняць удзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Чысты лес — 2018», прымеркаванай да Года малой радзімы;

разгледзелі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэгістры насельніцтва», якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў.

Па ўсіх пытаннях парадку дня пасяджэння прыняты адпаведныя рашэнні.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць