Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


15.04.2019

15 красавіка 2019 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб ходзе падрыхтоўкі да разгляду Палатай прадстаўнікоў праектаў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях» і «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека». Дэпутаты Старавойтаў А.Г. і Астапюк А.І. праінфармавалі прысутных аб рабоце, якая была праведзена па падрыхтоўцы законапраектаў да разгляду ў другім чытанні, пры гэтым адзначыўшы, што яны паспяхова прайшлі ўсе неабходныя экспертызы і ўзгадненні.


Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Савету Палаты прадстаўнікоў уключыць названыя законапраекты ў парадак дня шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў, а дэпутатам Палаты прадстаўнікоў — прыняць іх, прагаласаваўшы ў цэлым.

Акрамя таго, на пасяджэнні дэпутаты разгледзелі законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, а таксама іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць