15.07.2019

15 ліпеня 2019 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

У мерапрыемстве прыняў удзел дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Сапоцька П.М.

Прадстаўляючы госця, старшыня Пастаяннай камісіі Ражанец В.В. адзначыла, што ў Рэспубліцы Беларусь вялікая ўвага надаецца захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, якая з'яўляецца найвялікшай каштоўнасцю, генетычным кодам народа.

Важную ролю ў фарміраванні духоўнага багацця сучаснага грамадства, захаванні нацыянальнай спадчыны выконваюць музеі. «Дакрануцца», адчуць гісторыю экспанатаў, убачыць іх на свае вочы можна менавіта там, а дапоўніць рэальнасць дапамогуць інтэрнэт-рэсурсы і сродкі масавай інфармацыі. Відавочна неабходнасць іх узаемадзеяння і супрацоўніцтва.


П.М.Сапоцька расказаў аб сумесных праектах, арганізаваных з вядучымі СМІ ў рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі, падзяліўся сваім бачаннем далейшай працы ў інфармацыйным полі.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь — адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго фондах захоўваецца самая вялікая музейная калекцыя ў Беларусі — каля 400 тысяч адзінак. У структуру Нацыянальнага гістарычнага музея таксама ўваходзяць 5 філіялаў — Музей гісторыі беларускага кіно, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Дом-музей I з'езда РСДРП, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Музей прыроды і экалогіі Беларусі.

Парламентарыі разгледзелі іншыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі Пастаяннай камісіі, па кожным з іх прынялі рашэнне.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць