Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
15 лістапада 2018 гада ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з часовым павераным у справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Джэніфер Мур.

У сустрэчы
прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай
палітыцы Шчэпаў У.А., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў
па міжнародных справах Шаўцоў Д.Я., другі сакратар Пасольства ЗША ў Рэспубліцы
Беларусь Моніка Сэндор і саветнік па камерцыйных пытаннях Пасольства ЗША ў
Кіеве Майкл Лалли.

Ва ўступным слове Джэніфер Мур выказала падзяку дэпутатам за магчымасць сустрэцца і абмеркаваць вынікі мінулых напярэдадні парламенцкіх слуханняў на тэму «Прававыя і практычныя аспекты паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Беларусь».
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў расказалі пра законапраекты, накіраваныя на паляпшэнне інвестыцыйнага клімату і прыцягненне інвестыцый, забеспячэнне гарантый правоў прыватнай уласнасці, развіццё прадпрымальніцтва.
Удзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі па шырокаму спектру пытанняў сацыяльна-эканамічнай тэматыкі і адзначылі важнасць працягу дыялогу і абмену вопытам, а таксама выказалі ўпэўненасць у неабходнасці далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.