20.02.2017

15 лютага 2017 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валянціна Курсевіч і член пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Жанна Стацiўка прынялі ўдзел у рабоце межведамаснай рабочай групы, якая праходзіла ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь.

Падпраграмай «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароў'е народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады» прадугледжана распрацоўка пытання аб мэтазгоднасці ўстанаўлення абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькі пры нараджэнні дзіцяці.

У сваім выступленнi на пасяджэнні Марына Арцёменка, намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, адзначыла, што ў 2015 годзе 3097 мужчын (бацькоў і дзядуляў) знаходзіліся ў адпачынку па дагляду за дзіцем да дасягнення ім узросту 3 гадоў. Гэта толькі 1% мужчын, якія карыстаюцца прадстаўленай заканадаўствам магчымасцю. У грамадстве недаацэньваецца ўдзел мужчын у выхаванні дзяцей, яно недаацэньваецца і самімі мужчынамі.

Марына Арцёменка адзначыла, што ў Беларусі назіраецца тэндэнцыя скарачэння «адзiнокага мацярынства». Скарачаецца ўдзельная вага дзяцей, народжаных па-за шлюбам, калі ў 2009 годзе доля такіх дзяцей складала 19,9 %, то да 2015 года – 13,8% ад агульнай колькасці народжаных.

Рабочая група намеціла план мерапрыемстваў па распрацоўцы пытанняў па працягласці абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькоў, часу яго прадастаўлення і механізмах фінансавання, якія будуць разгледжаны на бліжэйшым пасяджэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць