Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


15.02.2017

15 лютага 2017 года на базе Мінскай рэгіянальнай мытні адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Мерапрыемства было арганізавана ў рамках работы па падрыхтоўцы да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь».

Законапраект распрацаваны ў мэтах прывядзення шэрагу заканадаўчых актаў, у тым ліку Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь», у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 63 «Аб удасканаленні работы з маёмасцю, адабранай, арыштаванай або накiраванай у даход дзяржавы».

У ходзе мерапрыемства парламентарыі атрымалі інфармацыю аб практычнай дзейнасці мытных органаў у названай сферы, а таксама азнаёміліся з функцыянаваннем мытнай службы Рэспублікі Беларусь у цэлым.

У выязным пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта, РУП «Белмытсэрвіс».

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць