Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
15 лютага 2019 года адбылася рабочая сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Кітайскай Народнай Рэспублікі Пірштука Б.К. з Часовым Павераным у справах Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ло Чжаньхоем ў Амбасадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі графік маючых адбыцца беларуска-кітайскіх міжпарламенцкіх кантактаў, а таксама актуальныя пытанні ўзаемадзеяння па далейшаму развіццю ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.
Б.К.Пірштук праінфармаваў Ло Чжаньхоя аб ініцыятыве беларускага Парламента па арганізацыі міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ 29 — 30 красавіка 2019 года у г. Мінску і запрасіў кіраўніцтва Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прыняць удзел у яе адкрыцці.