Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


15.05.2019

15 мая 2019 года па ініцыятыве Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь адбылася сустрэча намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Ражанец В.В. з Часовым павераным у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джэніфер Мур.

Адкрываючы сустрэчу, В.В.Ражанец адзначыла:

— Супрацоўніцтва Беларусі і ЗША па пытаннях, якія тычацца правоў чалавека, набывае сістэмны характар. Мы зацікаўлены ў вывучэнні вопыту іншых краін, у тым ліку ЗША, і спадзяёмся, што абмен інфармацыяй будзе карысны абодвум бакам.


У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны практыка рэалізацыі заканадаўства ў сферах рэгулявання сродкаў масавай інфармацыі, правядзення масавых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь, кірункі далейшага развіцця нарматыўнай прававой базы і шэраг іншых.


У сваю чаргу госці выказалі намер працягнуць пачаты дыялог па пытаннях, якія выклікаюць узаемную цікавасць.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць