Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


15.01.2019

15 студзеня 2019 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве.

На пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Гуйвік Н.В., дэпутаты разгледзелі шэраг пытанняў, якія тычацца дзейнасці камісіі, у прыватнасці:


азнаёміліся з праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» (унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у перыяд работы дэпутатаў у выбарчых акругах), накіраваным на прывядзенне норм Грамадзянскага працэсуальнага і Гаспадарчага працэсуальнага кодэксаў у адпаведнасць з палажэннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2018 г. № 305 «Аб удасканальванні прававога рэгулявання ігральнага бізнесу», а таксама вызначылі адказных за падрыхтоўку гэтага законапраекта;

абмеркавалі ход падрыхтоўкі законапраектаў, якія знаходзяцца ў Пастаяннай камісіі па заканадаўстве, для разгляду на маючай адбыцца шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў;

замацавалі адказных па рабоце над законапраектамі, якія прадугледжаны планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2019 год, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2019 г. № 4, і адносяцца да кампетэнцыі Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць