Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


15.08.2018

15 жніўня 2018 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, член рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Кітайскай Народнай Рэспублікі Рыбак А.А. прыняў удзел у семінары на тэму «Прасоўванне прагматычнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі», які быў арганізаваны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства, якое адбылося ў СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка», былі актуальныя пытанні развіцця і мадэрнізацыі Беларуска-Кітайскага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», а таксама ўзмацнення аналітыкі і абмену данымі на пастаяннай аснове паміж Беларуссю і Кітаем. Акрамя гэтага, былі заслуханы прапановы кіраўніцтва сумеснай кампаніі і прадстаўнікоў кампаній –– рэзідэнтаў Парка.

У семінары таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў, акадэмічных колаў, кіраўніцтва Беларуска-Кітайскага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць