16.02.2017

16 – 17 лютага 2017 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Красоўская Т.П., Макарына-Кібак Л.Э. і Сягоднік А.І. прымаюць удзел у пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, якое праходзіць у г. Калінінградзе.

На пасяджэнні плануецца разгледзець ход рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву (2014 – 2017 гады) па пытаннях ведання Камісіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, новыя формы работы дзіцячых дамоў па пераўтварэнні ва ўстановы сямейнага тыпу, узаемадзеянне з дабрачыннымі фондамі дапамогі дзецям, праблемы прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва і шляхі іх пераадолення, ход распрацоўкі Канцэпцыі праграмы Саюзнай дзяржавы, у якую ўваходзяць рэканструкцыя аб’ектаў мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» і завяршэнне работ па стварэнні мемарыяльнага комплексу па лініі супрацьстаяння 

1915 – 1917 гг. у Першую сусветную вайну ў г. Смаргоні, а таксама мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Запланаваны выступленні Т.П.Красоўскай і А.І.Сягодніка ў ходзе пасяджэння на тэму «Забеспячэнне і захаванне неабходнага якаснага ўзроўню інтарэсаў і правоў дзяцей. Роля дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі (органаў апекі і папячыцельства, камісіі па справах непаўналетніх, органаў сацыяльнай абароны, упаўнаважанага па правах дзіцяці) у забеспячэнні бяспекі і гарантый для дзяцей-сірот», Л.Э.Макарынай-Кібак – «Аб ходзе падрыхтоўкі сорак восьмага пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на тэму «Сучасныя тэндэнцыі развіцця аховы здароўя ў Саюзнай дзяржаве: сацыяльны аспект».

У рамках правядзення пасяджэння члены Камісіі сустрэнуцца з кіраўніцтвам Калінінградскай вобласці і Калінінградскай абласной Думы, наведаюць дзіцячы дом «Надзея» ў г. Калінінградзе.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць