Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


16.10.2017

16 кастрычніка 2017 года ў рамках работы ў выбарчай акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Літвін С.І. сумесна з кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў горада Скідзеля правёў асабісты прыём грамадзян.

 

Пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, тычыліся медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, у прыватнасці, складанасцяў са шпіталізацыяй, якія ўзнікаюць у грамадзян, бо бальніца ў горадзе зачынена, а медыцынскія ўстановы г. Гродна неахвотна прымаюць хворых з раёна. Некалькі зваротаў тычыліся капітальнага рамонту жылых дамоў, добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі. Хвалюе грамадзян таксама і аплата паслуг ЖКГ, асвятленне гарадскіх вуліц.

Усе пытанні тых, хто звярнуўся на прыём, разгледжаны і ўзяты на кантроль спецыялістамі гарвыканкама і кіраўніцтвам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пытанне аб рамонце гарадской паліклінікі і бальніцы ўзяў на асабісты кантроль Літвін С.І.
Спіс дэпутатаў: Літвін Сяргей Іванавіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць