16.02.2017

16 лютага 2017 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльных пытаннях Шылаў В.П. прымае ўдзел у пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і Рэгламенце, якое праходзіць у г. Маскве.

 Асаблівая ўвага на пасяджэнні Камісіі будзе нададзена пытанням гарманізацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, забеспячэння роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы ў сацыяльна-працоўнай сферы. У рамках мерапрыемства парламентарыі таксама абмяркуюць ход рэалізацыі Прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву (2014 – 2017 гады).

В.П.Шылаў прыме ўдзел у дыскусіях па шэрагу пытанняў парадку дня.

Спіс дэпутатаў: Шылаў Віталій Пятровіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць