16.02.2017

 16 лютага 2017 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П. адбылася сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з дырэктарам Рэгіянальнага прадстаўніцтва Фонду імя Фрыдрыха Эберта ва Украіне і Беларусі М.Бубе.

У ходзе сустрэчы Т.П.Кананчук адзначыла, што Беларусь надае вялікае значэнне канструктыўнаму супрацоўніцтву з Германіяй і зацікаўлена ў далейшым развіцці двухбаковых сувязей па самым шырокім спектры ўзаемаадносін.

У сваю чаргу, М.Бубе падзякаваў беларускім парламентарыям за прадстаўленую магчымасць правядзення сустрэчы, расказаў прысутным аб асноўных напрамках дзейнасці Фонду імя Ф.Эберта, а таксама аб мерапрыемствах, якія плануецца правесці ў Беларусі ў 2017 годзе.

У завяршэнне гутаркі бакі абмеркавалі магчымасць узаемадзеяння і выказалі гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва ў рамках праектаў, што рэалізуюцца фондам у Рэспубліцы Беларусь.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Шаўцоў Д.Я., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Барадзеня В.А., каардынатар праектаў Фонду імя Ф.Эберта ва Украіне Літвін М.У. і менеджар замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Нямецкая інвестыцыйная кампанія НІК» Петрачкоў А.А.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць