16.02.2017

16 лютага 2017 года пад старшынствам Адаменкі Я.Б. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы.

Адказны за падрыхтоўку праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб насенняводстве сельскагаспадарчых раслін» (першае чытанне) дэпутат Лукашоў А.І. праінфармаваў калег аб прынятым рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь аб комплекснай дапрацоўцы законапраекта з улікам прапаноў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у сувязі з чым Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь адклікаў унесены ім законапраект з Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні таксама былі абмеркаваны палажэнні некаторых законапраектаў, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, іншыя пытанні дзейнасці камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць