17.02.2017

16 лютага 2017 ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю з дня ўтварэння Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. 

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтава Г.В., Місівец В.Г., Мілаванаў М.В., Кубракова Л.П. Выступілі з віншавальным словам і ўручылі памятны падарунак. Фрунзенская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў з'яўляецца найбольш шматлікай у рэспубліцы і аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 70 тысяч ветэранаў вайны і працы. У цяперашні час у Фрунзенскім раёне г.Мінска пражываюць 358 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць