Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


16.01.2019

16 студзеня 2019 года пад старшынствам Т.П.Кананчук адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (другое чытанне).

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дэпутаты Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, а таксама дэпутаты Брыч Л.Г., Дашко А.М., Ткачук А.У, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


На пасяджэнні абмяркоўваліся паступіўшыя ў Пастаянную камісію заўвагі і прапановы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія тычацца выключэння з артыкула 100 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя», нормы аб тым, што грамадскія аб’яднанні, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне аховы навакольнага асяроддзя, і грамадзяне маюць права на прад’яўленне у суд іску аб прыпыненні (забароне) гаспадарчай i iншай дзейнасцi, якая аказвае шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, у выпадку, калі ў выніку такой дзейнасці парушаюцца патрабавання ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, наносіцца экалагічная шкода або ствараецца небяспека нанясення экалагічнай шкоды ў будучыні, а таксама разгледжаны заўвагі і прапановы Галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць