Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


16.08.2019

16 жніўня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг».

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Жыбуль Н.П., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, грамадскага аб'яднання «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў», а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Членамі рабочай групы былі разгледжаны заўвагі і прапановы грамадскага аб'яднання «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў», а таксама пытанні кампетэнцыі дзяржаўных органаў у галіне абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць