Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.10.2017

17 кастрычніка 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч В.В. выступіла перад ідэялагічным актывам Мінскага раёна па пытаннях аховы мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь.

У сваім выступленні дэпутат адзначыла, што ахова здароўя маці і дзіцяці з'яўляецца адной з асноўных задач дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя і сацыяльнай абароны мацярынства і дзяцінства.

Права нашых грамадзян на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

У Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь прадугледжаны гарантыі па захаванню жанчынам працоўнага месца, ўзроўню заработнай платы ў перыяд цяжарнасці, выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.

Для аказання медыцынскай дапамогі цяжарным жанчынам і нованароджаным у рэспубліцы створана рознаўзроўневая сістэма аказання перынатальнай дапамогі. Такая сістэма дазволіла павысіць эфектыўнасць кіравання і каардынацыю дзейнасці арганізацый аховы здароўя, рацыянальнае выкарыстанне ўсіх відаў рэсурсаў.

Рэспубліка Беларусь адносіцца да краін з нізкім узроўнем  дзіцячай смяротнасці.

Паказчыкі нашай работы ўнеслі істотны ўклад у становішча Рэспублікі Беларусь у міжнародных рэйтынгах. Так, у 2015 годзе Беларусь заняла 25 месца сярод 179 краін свету па ўмовах камфортных для мацярынства.

Сёння ў рэспубліцы паспяхова функцыянiруюць 17 рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, усе яны аказваюць профільную медыцынскую дапамогу дзецям.

Арганізацыя аказання медыцынскай дапамогі, накіраваная на ахову здароўя маці і дзіцяці, забяспечвае даступнасць, высокую якасць і эфектыўнасць аказання медыцынскай дапамогі, што вызначае высокія месцы на агульнаеўрапейскім і міжнародных узроўнях.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць