Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.10.2017

17 кастрычніка 2017 года парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь у складзе намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Пірштука Б.К. і старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рахманава С.К. працягнула свой удзел у мерапрыемствах 137-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза ў г. Санкт-Пецярбурзе.

Члены беларускай парламенцкай дэлегацыі правялі двухбаковую сустрэчу з членамі дэлегацыі Парламента Аўстралійскага Саюза на чале з Янам Макдональдам, намеснікам старшыні Камітэта па прававых і канстытуцыйных пытаннях, намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта па прывілеям Сената Парламента Аўстралійскага Саюза.

Беларускі бок выказаў упэўненасць у тым, што гэтая сустрэча можа мець гістарычнае значэнне, паклаўшы пачатак актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж заканадаўчымі органамі абедзвюх краін. У мэтах павышэння цікавасці да Беларусі з боку патэнцыйных бізнэс-партнёраў аўстралійскія парламентарыі былі азнаёмленыя з гандлёва-эканамічным, навукова-тэхналагічным, сельскагаспадарчым, адукацыйным, культурным і турыстычным патэнцыялам рэспублікі.


У сваю чаргу, парламентарыі Аўстраліі выказалі сваім беларускім калегам шчырую падзяку за згоду ў правядзенні сустрэчы. Яны таксама адзначылі, што супрацоўніцтва з Аўстраліяй можа ў значнай ступені нарасціць прысутнасць Беларусі ў азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне.

Бакі прыйшлі да ўзаемнай згоды аб мэтазгоднасці стварэння ў парламентах дзвюх краін груп дружбы ў мэтах далейшага пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў, а таксама прапрацоўкі пытання аб узаемным абмене афіцыйнымі візітамі.


У ходзе правядзення агульных дэбатаў Б.К.Пірштук выступіў з дакладам на тэму «Прасоўваючы культурны плюралізм і мір праз міжрэлігійны і міжэтнічны дыялог».

Ён заклікаў міжнародную супольнасць да наладжвання шырокага і адкрытага міжкультурнага і міжрэлігійнага дыялогу і супрацоўніцтва ў мэтах заахвочвання цярпімасці, плюралізму і ўзаемнай павагі.


Падчас свайго інтэрв’ю шэф-рэдактару ИАР ТАСС М.С.Гусману Б.К.Пірштук расказаў пра ролю Парламента Рэспублікі Беларусь у палітычнай сістэме дзяржавы, аб актывізацыі яго дзейнасці ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама аб кансалідаванай пазіцыі беларускіх і расійскіх парламентарыяў на ўсіх міжпарламенцкіх пляцоўках, у тым ліку ў рамках Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Асобна Б.К.Пірштук адзначыў высокі ўзровень арганізацыі расейскім бокам 137-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза ў г. Санкт-Пецярбурзе.

С.К.Рахманаў актыўна ўдзельнічаў у прыняцці праекта рэзалюцыі «Да 20-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі аб дэмакратыі: агульнасць нашай разнастайнасці», падрыхтаванага ў ходзе пасяджэння Пастаяннага камітэта па дэмакратыі і правах чалавека, а таксама ў дыскусіях, праведзеных у рамках работы Пастаяннага камітэта па пытаннях міру і міжнароднай бяспекі, на тэму аб ролі парламентаў у маніторынгу дзеянняў нацыянальных узброеных сіл, якія ўдзельнічаюць у міратворчых аперацыях ААН, а таксама аб кібервойнах як сур’ёзнай пагрозе міру і глабальнай бяспекі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць