Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.07.2018

17 ліпеня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел у адзіным дні інфармавання, які праводзіўся ў Мінскім раённым выканаўчым камітэце.

 Яна выступіла з паведамленнем на тэму «Актуальныя пытанні павышэння якасці і даступнасці паслуг аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь».

Дэпутат азнаёміла прысутных з асноўнымі паказчыкамі забяспячэння беларускіх грамадзян медыцынскай дапамогай, адзначыўшы, што выдаткі на ахову здароўя ў 2017 годзе ў Рэспубліцы Беларусь склалі 6% УВП.

Далей Курсевіч Валянціна расказала аб выкананні дзяржаўных сацыяльных стандартаў у сферы аховы здароўя і забяспячэнні ўстаноў аховы здароўя медыцынскімі кадрамі, азнаёміла прысутных з высокатэхналагічнымі метадамі лячэння ў розных галінах медыцыны.

Завяршаючы сваё выступленне, дэпутат спынілася на перспектывах далейшага павышэння якасці і даступнасці паслуг аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь.

Затым выступіў галоўны ўрач Мінскага раёна Барсамян Гарык Тариелович, які праінфармаваў прысутных аб канцэпцыі развіцця аховы здароўя Мінскага раёна, падрабязна спыніўшыся ў сваім выступленнi на канцэпцыі пашырэння матэрыяльна-тэхнічнай базы Заслаўскай гарадской бальніцы за кошт будаўніцтва новага лячэбнага корпуса.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць