Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.07.2018

17 ліпеня 2018 года старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік рабочай групы беларускага Парламента па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары як інструмента пакарання, які прымяняецца ў Рэспубліцы Беларусь, Наумовіч А.М., а таксама намеснікі старшыні камісіі Ражанец В.В. і Саўко В.І. прынялі ўдзел у пятым раундзе дыялогу па правах чалавека Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза.

У абмеркаваннях, якія прайшлі ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел прадстаўнікі профільных міністэрстваў, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, пасольстваў замежных дзяржаў і іншыя.

Аб прынятых Парламентам законапраектах па пытаннях сродкаў масавай інфармацыі, масавых мерапрыемстваў праінфармавалі дэпутаты Ражанец В.В. і Саўко В.І. З дзейнасцю парламенцкай рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары як інструмента пакарання, які ўжываецца ў Рэспубліцы Беларусь, прысутных пазнаёміў кіраўнік рабочай групы Наумовіч А.М.

Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны стан і перспектывы далейшага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС у сферы правоў чалавека, у тым ліку ў кантэксце рэалізацыі Нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека і рэкамендацый у рамках Універсальнага перыядычнага агляду Савета па правах чалавека ААН. Таксама была ўдзелена ўвага пытанням правоў чалавека як у Беларусі, так і ў шэрагу краін – членаў ЕС.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць