Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.07.2018

17 ліпеня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладёжнай палітыцы Макарынай-Кібак Л.Э. адбылася сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Рынейскай І.М. і члена Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Старавойтавай Г.В. з прадстаўнікамі Сусветнай арганiзацыi скаўцкага руху (САСР), а таксама ДГА «Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя» (ДГА «БРСА»).

Адкрываючы сустрэчу, Л.Э.Макарына-Кібак цёпла вітала яе ўдзельнікаў у сценах беларускага парламента. Старшыня камісіі распавяла прадстаўнікам САСР аб рабоце, якая праводзіцца заканадаўчай уладай па паспяховым прытварэнні ў жыццё маладзёжнай палітыкі.

Генеральны сакратар САСР Ахмад Алхендаві падзякаваў беларускіх парламентарыяў за магчымасць правядзення сустрэчы, распавёў прысутным пра асноўныя накірункі дзейнасці Сусветнай арганiзацыi скаўцкага руху, найбольш падрабязна спыніўшыся на яе мэтах і задачах.

Старшыня ДГА «БРСА» Батура Ю.Г. праінфармаваў беларускі бок аб тых праектах, якія рэалізуюцца ў Беларусі ў сферы маладзёжнага валанцёрскага руху.

Падчас сустрэчы дэпутаты распавялі пра асноўныя палажэнні нацыянальнага заканадаўства, якое рэгулюе дзяржаўную маладзёжную палітыку, надаўшы асаблівую ўвагу сферам адукацыі і міжнароднага моладзёжнага супрацоўніцтва.

У завяршэнне гутаркі бакі абмеркавалі магчымасць узаемадзеяння і выказалі гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва ў рамках праектаў, што адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць