Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.12.2018

17 снежня 2018 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах. 

У пасяджэнні прынялі ўдзел кіруючы Фондам сацыяльнай абароны Паўлючэнка Н.В., начальнікі галоўных ўпраўленняў падатковай палітыкі і даходаў бюджэту і бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Пуркалік І.М. і Печань А.М.

Былі разгледжаны праекты законаў «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2019 год», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» і «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год».

Адкрываючы пасяджэнне, Л.А.Дабрыніна акцэнтавала ўвагу на рабоце, якая праведзена камісіяй і дэпутатамі на стадыі да ўнясення прызначаных законапраектаў у Палату прадстаўнікоў.

Прадстаўляючы праект Закона «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2019 год», Паўлючэнка Н.В. адзначыла, што гэты дакумент вызначае крыніцы фарміравання даходаў бюджэту фонду, іх аб’ём і напрамкі выкарыстання сродкаў фонду, а таксама ўстанаўлівае парадак выканання бюджэту фонду.

Найбольшую ўдзельную вагу ў даходнай частцы бюджэту фонду займаюць абавязковыя страхавыя ўзносы.

Асноўная сума расходаў накіроўваецца на пенсійнае забеспячэнне.

Бюджэт фонду на 2019 год сфарміраваны з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання.

І.М.Пуркалік акцэнтаваў увагу парламентарыяў на змяненнях, якія плануюцца ў падатковым заканадаўстве і асноўных параметрах праекта рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год.

Па яго словах, комплексная карэкціроўка палажэнняў Падатковага кодэкса праведзена ў мэтах забеспячэння прастаты і зразумеласці ўспрымання норм, спрашчэння падатковага адміністравання, а таксама выключэння прававой нявызначанасці і няўзгодненасці яго палажэнняў.

Праект рэспубліканскага бюджэту і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і г. Мінска на 2019 год распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, мяркуемых змяненняў падатковага заканадаўства, а таксама асноўных падыходаў, якія прымяняюцца пры фарміраванні даходнай і расходнай частак рэспубліканскага бюджэту.

У 2019 годзе асноўнымі мэтамі для сектара дзяржаўных фінансаў будуць з’яўляцца павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі; гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі; захаванне якасці бюджэтных паслуг і сацыяльная абарона некаторых катэгорый насельніцтва.

У 2019 годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. Значную частку ў бюджэце складуць расходы на аплату працы, пенсіі, стыпендыі, дапамогі, іншыя выплаты, сродкі на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Таксама бюджэтнае фінансаванне дазволіць забяспечыць стабільнае функцыянаванне галін адукацыі і аховы здароўя.

Дэпутаты задалі рад пытанняў па законапраектах. Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне ўнесці законапраекты на разгляд пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў і рэкамендаваць дэпутатам іх прыняць.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць