Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.09.2019

17 верасня 2019 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анісім Е. Н., Макарына-Кібак Л. Э., Марзалюк І. А., Старавойтава Г. В., прынялі ўдзел у чарговым пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пасяджэнне праходзіла на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З прывітальным словам выступіў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенка І. В. Былі разгледжаны асноўныя напрамкі работы з моладдзю з вопыту работы Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Па пытанні канцэпцыі аптымізацыі зместу, структуры і аб'ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі выступіў Марзалюк І. А., старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар. Гайсёнак В. А., рэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, выступіў з дакладам на тэму: «Стратэгічнае планаванне развіцця Дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі».

Адбыўся канструктыўны дыялог па ўсіх закранутых пытаннях, намечаны задачы далейшай працы ГКС.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць