Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


19.06.2018

18 чэрвеня 2018 года беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкам У.П. прыняла ўдзел у рабоце 54-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Расійскую дэлегацыю ўзначаліў Старшыня Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валодзін В.В.

У рабоце сесіі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы і пастаянных назіральнікаў пры Парламенцкім Сходзе. Упершыню ў пасяджэнні ўдзельнічалі члены Маладзёжнай палаты Парламенцкага Сходу.

Напярэдадні мерапрыемства парламентарыі ўсклалі вянок да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць - герой».


Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў значнасць гэтага факту. Дзякуючы адзінству нашых народаў, мужнасці, гераізму мы выстаялі ў той вайне, і вельмі сімвалічна, што сёння мы разам. Так, праблем шмат, мы іх вырашаем, разглядаем пытанні, але мы рухаемся ў правільным кірунку, падкрэсліў У.П.Андрэйчанка.

На пасяджэнні сесіі парламентарыі дзвюх краін абмеркавалі ход рэалізацыі рэкамендацый парламенцкіх слуханняў «Збліжэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях забеспячэння роўных праў грамадзян Саюзнай дзяржавы», што прайшлі 16 снежня 2017 года ў г. Бранску.


Акрамя таго былі разгледжаны пытанні аб збліжэнні заканадаўства дзвюх краін у галіне забеспячэння роўных умоў суб’ектам гаспадарання і рэалізацыі Асноўных напрамкаў фарміравання і функцыянавання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы.

У сваім выступленні У.П.Андрэйчанка станоўча ацаніў работу пастаянных камісій Парламенцкага Сходу па правядзенні парламенцкіх слуханняў і выказаў упэўненасць, што менавіта такія формы работы дапамагаюць больш эфектыўна рухацца ў вырашэнні існуючых праблем.


Найбольш вострыя з іх, на думку Старшыні Палаты прадстаўнікоў, ляжаць у гандлёва-эканамічнай плоскасці. Нягледзячы на пазітыўныя зрухі, якія намеціліся ў гэтай сферы, аб’ём тавараабароту пяцігадовай даўнасці да гэтага часу не адноўлены.

Прычыны такой сітуацыі У.П.Андрэйчанка бачыць у адыходзе ад дасягнутых дамоўленасцей, прыняцці вузкаведамасных рашэнняў, накіраваных на лабіраванне інтарэсаў асобных кампаній. Пратэкцыянізм становіцца галоўным дэзінтэгратарам у саюзніцкіх адносінах, падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў. Для захавання пазітыўнай дынамікі важна забяспечыць роўныя ўмовы работы для беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў і арганізацый.

Застаюцца досыць сціплымі вынікі рэалізацыі ўзгодненай прамысловай палітыкі, заявіў У.П.Андрэйчанка. У гэтай сферы, на яго думку, неабходна актыўна пашыраць кааперацыйныя сувязі, асвойваць новыя прамысловыя сегменты, у тым ліку ў рамках імпартазамяшчэння, паглыбляць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Першачарговай задачай з’яўляецца распрацоўка канкурэнтаздольнай інавацыйнай прадукцыі, запатрабаванай на знешніх рынках.

Пільную ўвагу трэба надаць супрацоўніцтву ў аграпрамысловым комплексе, мяркуе Старшыня Палаты прадстаўнікоў. Прычым падыходзіць да гэтай тэмы трэба з пазіцыі забеспячэння харчовай бяспекі на саюзным рынку.

Акрамя таго, У.П.Андрэйчанка адзначыў важнасць развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў галіне лічбавай эканомікі.

Значная роля ў вырашэнні ўсіх гэтых пытанняў належыць Пастаяннаму камітэту Саюзнай дзяржавы і Парламенцкаму Сходу Саюза Беларусі і Расіі, якія ў цесным узаемадзеянні з профільнымі міністэрствамі і ведамствамі павінны весці пастаянны дыялог па ўсім коле беларуска-расійскіх адносін.

Яшчэ адным вынікам 54-й сесіі стала абмеркаванне дэпутатамі Парламенцкага Сходу з членамі Маладзёжнай палаты задач і прыярытэтных напрамкаў сумеснай дзейнасці, накіраванай на ўмацаванне дружбы і ўзаемаразумення моладзі Беларусі і Расіі, а таксама пытанняў узаемадзеяння ў галіне рэгулявання праў і законных інтарэсаў моладзі.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць