Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.06.2019

18 чэрвеня 2019 года ў аг. Прылукі Мінскага раёна на базе падначаленага Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці дзяржаўнага прадпрыемства «БелВСГАГП» адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы на тэму «Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі».

У ходзе выязнога пасяджэння Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Гаеў А.А. выклаў некаторыя аспекты практыкі прымянення заканадаўства па пытаннях рэгулявання зямельных адносін, у тым ліку эфектыўнага выкарыстання зямель, па праблемах рэалізацыі дзеючых заканадаўчых палажэнняў у дачыненні да замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Адаменка Я.Б. азнаёміў прысутных з работай над законапраектам для падрыхтоўкі яго да разгляду ў другім чытанні і заўвагамі, якія паступілі па ім.

Пазіцыю распрацоўніка па прапановах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Паліціка В.С. аб унясенні змяненняў у артыкул 10 Кодэкса аб зямлі адносна дазволу ў межах існуючай сядзібнай забудовы населеных пунктаў змяняць мэтавае прызначэнне зямельных участкаў і ажыццяўляць іх падзел для наступнага будаўніцтва жылога дома выказала намеснік начальніка юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Торбіна А.С.

У ходзе дыскусіі падтрымана меркаванне аб немагчымасці рэалізацыі і немэтазгоднасці ўнясення названых змяненняў у сувязі з вялікімі негатыўнымі наступствамі, «шэрымі» схемамі, звязанымі з існаваннем ценявога рынку зямельных участкаў, з нарастаючай нагрузкай на існуючую інфраструктуру населеных пунктаў, якая не прадугледжвала і не прадугледжвае магчымасць з’яўлення на пэўнай тэрыторыі ўзрослай колькасці аб’ектаў нерухомай маёмасці, а таксама з улікам факту рэалізацыі выканкамамі магчымасці прадастаўлення ўчастка на практыцы, калі рашэнні сапраўды абгрутаваныя, шляхам падрыхтоўкі асобнага рашэння Кіраўніка дзяржавы па гэтым пытанні.

Разгледжаны таксама прапановы па законапраекце Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь і інш. Вызначана, што некаторыя з іх патрабуюць дэталёвай прапрацоўкі на пасяджэнні рабочай групы з удзелам зацікаўленых, у тым ліку па пытаннях набыцця замежнымі грамадзянамі правоў на зямельныя ўчасткі.

Дырэктар дзяржаўнай даччынага прадпрыемства «БелВСГАГП» Баліцкі А.М. і галоўны інжынер — Галавачоў У.І. азнаёмілі ўдзельнікаў пасяджэння з пытаннямі дзейнасці арганізацыі па засваенні сучасных метадаў выканання аэрафотаздымачных работ, стварэнні геаінфармацыйных і пазямельна-інфармацыйных сістэм, апрацоўцы лічбавых аэрафотаздымкаў, дыстанцыйным зандзіраванні Зямлі (аэрафотаздымачныя работы), стварэнні і вядзенні дзяржаўных геаграфічных інфармацыйных сістэм і кадастраў. Выкладзены пазіцыя і магчымыя шляхі вырашэння праблемных пытанняў па правядзенні работ у мэтах вядзення дзяржаўных геаграфічных інфармацыйных сістэм і кадастраў.

У рамках канцэптуальных палажэнняў законапраекта, разгледжанага ў першым пытанні, выпрацаваны неабходныя нарматыўныя прадпісанні па карэкціроўцы Кодэкса аб зямлі з улікам практыкі прымянення заканадаўства па пытаннях рэгулявання зямельных адносін.

Па выніках пасяджэння абмеркаваны іншыя палажэньні, прапанаваныя для ўключэння іх у Кодэкс аб зямлі, канкрэтныя фармулёўкі якіх будуць вызначаны рабочай групай.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць