Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.10.2018

18 кастрычніка 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы пад старшынствам В.В.Курсевіч адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.


 Удзельнікі пасяджэнні разгледзелі заўвагі і прапановы Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, якія паступілі па законапраекце. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням, якія тычацца ўстанаўлення дадатковых паўнамоцтваў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, а таксама правоў і абавязкаў органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, іх службовых асоб у гэтай сферы.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.



 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць