18.07.2018

18 ліпеня 2018 года пад старшынствам В.І.Варанецкага адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года».

Праект Закона прадставіў першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Еўдачэнка А.А., які праінфармаваў, што Пратаколам, падпісаным 15 сакавіка 2018 года ў г. Маскве, прапануецца ўнесці змяненне ў пункт 2 артыкула 10 Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года ў мэтах устанаўлення магчымасці ўдзелу ў працы Вышэйшага савета не толькі кіраўнікам дзяржаў, але і кіраўнікам урадаў дзяржаў-членаў, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам сваёй дзяржавы яны надзелены паўнамоцтвамі прымаць рашэнні па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Вышэйшага савета.

Па выніках абмеркавання законапраекта дэпутаты камісіі прынялі рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ўключыць яго ў парадак дня пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў і прыняць яго.

На пасяджэнні камісіі былі таксама разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.


Навіны па тэме міжнародных справах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць