Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.07.2019

18 ліпеня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы».

У пасяджэнні, якое вяла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Клімовіч Н.А., прынялі ўдзел начальнік упраўлення прававога забеспячэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Шабайлава В.У., намеснік начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Грэзько А.М., першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Сівчак В.Д., галоўны юрыст упраўлення прававога забеспячэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Скачко А.Г., саветнік-кансультант галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Ажгірэвіч И.В., загадчык аддзелам па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Мацукевіч М.П. і саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Макарэвіч А.Я.


На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, разгледжаны заўвагі і прапановы, якія тычацца:

сістэмы нарміравання і стандартызацыі ў вобласці забеспячэння пажарнай бяспекі;

пераліку нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў (іх структурных элементаў), тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза ў вобласці пажарнай бяспекі, патрабаванні якіх утвараюць сістэму супрацьпажарнага нарміравання і стандартызацыі;

ажыццяўлення дзяржаўнага пажарнага нагляду пры вытворчасці, захоўванні і выкарыстанні выбуховых рэчываў, на транспартных сродках у час руху, у лясах, а таксама на аб’ектах, якія знаходзяцца на тэрыторыі воінскіх часцей, у падземных вырабах і шахтавых збудаваннях;

мэтазгоднасці ўстанаўлення законапраектам паўнамоцтваў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у вобласці забеспячэння пажарнай бяспекі;

падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях забеспячэння пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у дадзенай вобласці;

пераліку арганізацый, якія ўваходзяць у склад (сістэму) аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама;

прымянення тэрміна «дзяржаўныя органы»;

прывядзення законапраекта да адзінай тэрміналогіі.

На пасяджэнні рабочай групы разгледжаны і шэраг другіх пытанняў.


Па разгледжаных пытаннях выпрацаваны канкрэтныя змяненні ў законапраект, якія прапанавана разгледзець на пасяджэнні Пастаяннай камісіі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць