Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.05.2018

18 мая 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Міністрам замежных спраў і міграцыі Рэспублікі Эквадор Марыяй Фернанда Эспиноса Гарсэс.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін закладзена сістэмная прававая аснова для міжпарламенцкай дзейнасці. У 2016 годзе ў ходзе візіту ў Рэспубліку Беларусь Старшыні Нацыянальнай Асамблеі Эквадора Габрыэлы Рываденэйры было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай Асамблеяй Рэспублікі Эквадор. У.П.Андрэйчанка прапанаваў распрацаваць дарожную карту парламенцкага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Эквадорам.

Міністр замежных спраў і міграцыі Рэспублікі Эквадор адзначыла значную ролю парламентаў у развіцці адносін паміж дзвюма краінамі. Паводле яе слоў, існуюць добрыя магчымасці для супрацоўніцтва паміж парламентамі не толькі ў двухбаковым фармаце, але і ў рамках Лацінаамерыканскага парламента.

Абмяркоўваючы гандлёва-эканамічныя пытанні, М. Гарсэс адзначыла, што Эквадор праяўляе вялікую цікавасць да падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве з Еўразійскім эканамічным саюзам.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рахманаў С.К., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Эквадор Маркевіч І.С., Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор Палуян І.І.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць