Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

18.05.2020

 18 мая 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Нікалайкіна В.П. у рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву.

 На пасяджэнні былі разгледжаны прапановы Мінскага і Гродзенскага абласных выканаўчых камітэтаў, а таксама Савета па развіцці прадпрымальніцтва па прапанаванай пунктам 12 артыкула 2 праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы» рэдакцыі абзаца восьмага пункта 1 артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе» (аб размяшчэнні (распаўсюджванні) рэкламы, якая суправаджаецца гукам, унутры салона транспарту агульнага карыстання).

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Адаменка Я.Б., Бабаловіч А.С., Гайдук А.В., Дземідовіч В.М., член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Хлабукін І.К., намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Барташэвіч Д.П., намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Канстанціновіч А.В., першы намеснік Министра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Ляхновіч А.А, намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Жукава Н.П., ​​намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўча камітэта Рагашчук М.М., намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Пранюк В.Ф., работнікі названых дзяржаўных органаў, а таксама Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе работы былі разгледжаны вышэйназваныя прапановы па законапраекце. Па выніках абмеркавання Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне аб накіраванні праекта Закона Кіраўніку дзяржавы як канчаткова падрыхтаванага да разгляду ў другім чытанні ў рэдакцыі, узгодненай Урадам Рэспублікі Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by