Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


19.06.2019

19 чэрвеня 2019 года ў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы адбылася рабочая сустрэча з начальнікам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Хвір Н.Д.

Нагодай для сустрэчы паслужыў зварот грамадзян па пытанні будаўніцтва нацыянальнага выставачнага комплексу ў зоне рэгулявання забудовы для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій (1930 — 1940-я гады) ва ўрочышчы Курапаты (Мінскі раён)».


Н.Д.Хвір патлумачыла, што зона рэгулявання забудовы для згаданай гісторыка-культурнай каштоўнасці зацверджана пастановай Мінкультуры № 70 ад 1 снежня 2014 года. Главой 4 гэтага дакумента прадугледжваецца, што на тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы:

забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

дазваляецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў з тэхніка-эканамічнымі параметрамі, вызначанымі праектамі дэтальнага планавання прылеглых тэрыторый, не вышэй за існуючы будынак ГРК «Экспабел» па вул. Мірашнічэнкі; рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без павелічэння павярховасці; пракладка інжынерных камунікацый; добраўпарадкаванне тэрыторыі.


Рашэнне пытання размяшчэння аб’екта будаўніцтва на дадзенай тэрыторыі, выдача дазвольнай дакументацыі, арганізацыя грамадскага абмеркавання будаўнічага праекта, забеспячэнне выканання заканадаўства ў сферы архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, якім прадугледжваецца асобае дзяржаўнае рэгуляванне на тэрыторыі, дзе змяшчаюцца нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, адносяцца да кампетэнцыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.


Прадстаўнік Мінкультуры адказала на пытанні дэпутатаў і адзначыла, што на момант правядзення сустрэчы якая-небудзь дакументацыя адносна будаўніцтва нацыянальнага выставачнага цэнтра ва ўказанай зоне рэгулявання забудовы да іх пакуль не паступала.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць