Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


19.10.2017

19 кастрычніка 2017 года адбылася сустрэча кіраўніка рабочай групы Парламента Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Польшчы Наумовіча А.М. з прадстаўнікамі міжнароднай бізнэс-асацыяцыі «HOMO BONUS» (Рэспубліка Польшча).

Прадстаўнікі польскага бізнесу знаходзяцца з візітам у Рэспубліцы Беларусь у мэтах вывучэння перспектыў узаемадзеяння з беларускімі партнёрамі ў інвестыцыйнай сферы.

У ходзе гутаркі госці падзяліліся станоўчымі ўражаннямі ад наведвання Беларусі, таксама бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, якія тычацца развіцця дзелавога супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

У сустрэчы прыняў удзел старшыня Асацыяцыі польскага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь Вялікін А.Л.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць