Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


19.07.2018

19 ліпеня 2018 гада ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях».

У пасяджэнні, якое прайшло пад кіраўніцтвам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Старавойтава А.Г., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Макарына-Кібак Л.Э., Мілашэўскі В.С., Мычко В.В., член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця» Вільчук К.У., спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Члены рабочай групы абмеркавалі прапановы Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, якія паступілі па дадзеным законапраекце.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі пасяджэння надалі разгляду пытанняў, што тычацца вызначэння ўмоў i парадку прымянення экстракарпаральнага апладнення, а таксама ўстанаўлення адказнасці за парушэнне заканадаўства аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях.

Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць