19.07.2018

19 ліпеня 2018 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзежнай палітыцы пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Макарына-Кібак Л.Э. з кіраўніцтвам Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (ЦК ГА «БРСМ»).

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Мурына Ю.Г. і член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Старавойтава Г.В., першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Варанюк Д.С., другі сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзікун А.

У ходзе пасяджэння прадстаўнікі ЦК ГА «БРСМ» распавялі прысутным аб асноўных напрамках дзейнасці арганізацыі на сучасным этапе, надаўшы асаблівую ўвагу пытанням рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Парламентарыі ў сваю чаргу падзяліліся з кіраўніцтвам ЦК ГА «БРСМ» сваім грамадска-палітычным досведам працы з моладдзю, паказаўшы на праблемныя пытанні, якія патрабуюць увагі.

У ходзе сустрэчы былі таксама абмеркаваны магчымасці сумеснага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць